Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністры фінансаў краінаў ЭЗ разглядаюць антыкрызісны пакет


Міністры фінансаў краінаў Эўразьвязу зноў абмяркоўваюць сёньня ў Люксэмбургу тэрміновыя захады для барацьбы з даўгавым крызісам. Разглядаецца магчымасьць стварэньня фонду на 750 мільярдаў эўра для падтрыманьня краінаў эўразоны ў выпадку фінансавых праблемаў, аналягічных тым, якія напаткалі Грэцыю.

Чакаецца, што канчаткова пакет антыкрызісных захадаў будзе ўхвалены на саміце Эўразьвязу 17 чэрвеня. Напярэдадні ўрад Нямеччыны – найбольшай эканомікі эўразоны – зацьвердзіў пакет захадаў для скарачэньня бюджэтных выдаткаў на 11 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG