Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галіна Руднік: “У часе вайны ў Нямеччыне кожны крадзеж караўся расстрэлам”


“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Ню-Ёрк, Мюнхен. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.


У сёньняшняй перадачы:


Усе мы добра памяталі, што сталася ў Дрэздэне. Там жыў наш беларускі сьвятар айцец Балай з жонкай і сынам. Аднойчы сын паехаў да дзяўчыны, а ў міжчасе пачалася тая страшэнная бамбёжка. Ангельцы ўпяршыню кідалі фосфарныя бомбы. У часе таго налёту загінулі тысячы жыхароў Дрэздэну, а ад самога гораду мала што засталося. Калі бамбёжка скончылася, сын айца Балая ведаў, што бацькі ягоныя вельмі хвалююцца, бо баяцца, што зь ім нешта сталася. Даць ім вестку не было ніякай магчымасьці, транспарту таксама не было ніякага. Ён пабачыў каля аднаго разьбітага будынку абгарэлы ровар. Сеў на яго і праз некаторы час дабраўся да бацькоў, а ровар гэты пакінуў каля хаты. Нехта пабачыў, выклікаў Гестапа. Сын айца Балая растлумачыў, што гэта быў за ровар і чаму ён яго ўзяў. Яго ўсё роўна арыштавалі і праз два дні расстралялі. Тое самае магло стацца і са мной.



Галіна Руднік: «У Бэрлін мы трапілі выпадкова»
Галіна Руднік. Танцуем з дзедам на пагарэлішчы
Галіна Руднік. Як мы ўпісвалі пераклады Арсеньневай у опэрныя лібрэта
Галіна Руднік. Чым закончыліся анэкдоты на кухні Шчагловых
Галіна Руднік: Тайна маёй лялькі
Галіна Руднік: Мамін лягер згадваў і Салжаніцын
Галіна Руднік: У сям’і камуніста нам сказалі, каб болей не прыходзілі
Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
«Птушкі пералётныя». Прэм'ера да дня народзінаў Свабоды
XS
SM
MD
LG