Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратыўна-аналітычны цэнтар распавядзе па сваё бачаньне інтэрнэту


8 чэрвеня з 14.30 да 15.30 на сайце БелТА пройдзе прэсавая он-лайн канфэрэнцыя "Байнэт: у новым фармаце".

На пытаньні наведнікаў сайта адкажуць прадстаўнікі Апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі абяцаюць адказаць на пытаньні, якія новаўвядзеньні чакаюць Байнэт, як будзе ажыцьцяўляцца ідэнтыфікацыя карыстальнікаў Wi-Fi, што адбудзецца з інтэрнэт-рэсурсамі, якія не прайшлі рэгістрацыю і на іншыя.

Ад 1 ліпеня пачне працаваць Указ № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт", паводле якога патрабуецца рэгістрацыя ўсіх інтэрнэт-сайтаў, хостынг якіх разьмяшчаецца ў Беларусі.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце
XS
SM
MD
LG