Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран заклікаў Расею не галасаваць за санкцыі


Іран адмовіцца ад перамоваў з усясьветнай супольнасьцю ў справе ядзерных распрацовак у тым выпадку, калі Рада Бясьпекі ААН прыме новыя санкцыі супраць Тэгерану. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад, які зараз знаходзіцца ў Стамбуле. Ён заклікаў Расейскую Фэдэрацыю не галасаваць за санкцыі разам з “ворагамі іранскага народу”.

Рэзалюцыя аб узмацненьні санкцыяў ужо падрыхтаваная і можа быць прынятая Радай Бясьпекі ААН ужо на гэтым тыдні.
XS
SM
MD
LG