Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзалюцыя ААН па Іране гатовая да ўхваленьня


Рэзалюцыя ААН па ўвядзеньні новых санкцыяў супраць Ірану гатовая да галасаваньня аб яе ўхваленьні Радай бясьпекі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Мэксыкі, якая цяпер старшынюе ў Радзе бясьпекі ААН. Рэзалюцыю рыхтавалі ЗША пры ўдзеле ўсіх пастаянных чальцоў Рады.

Супраць неадкладнага галасаваньня выказаліся Бразылія і Турэччына, якія засядаюць сёлета ў Радзе бясьпекі паводле ратацыі. Яны заклікалі да адкрытага "палітычнага дыялёгу" па іранскай ядзернай праграме. Некалькі тыдняў таму гэтыя дзьве краіны заключылі з Тэгеранам дамову аб ядзерным абмене.

Захад паставіўся да гэтага пагадненьня скептычна i назваў яго чарговай спробай Ірану пазьбегнуць санкцыяў і ўхіліцца ад сваіх міжнародных абавязкаў.
XS
SM
MD
LG