Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына бамбавала паўночны Ірак


Турэцкая авіяцыя бамбавала паўночны Ірак. Авіяўдары былі нацэленыя на лягеры Рабочай партыі Курдыстану (РПК), якая вядзе ўзброеную барацьбу за аўтаномію курдаў, што жывуць у Турэччыне.

Курдыстан, што знаходзіцца ў складзе Іраку мае шырокую аўтаномію. РПК выкарыстоўвае паўночны Ірак у якасьці плятформы для нападаў на турэцкіх вайскоўцаў.

Курдзкія ваяўнікі пачалі ўзброеную барацьбу супраць турэцкіх уладаў у 1984 годзе. За час канфлікту загінула каля 45 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG