Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія ўвядзе эўра з 2011 году


Міністры фінансаў краін эўразоны ўхвалілі плян уступленьня Эстоніі ў зону адзінай эўрапейскай валюты з 1 студзеня наступнага году. Пра гэта па заканчэньні нарады так званай Эўрагрупы паведаміў яе старшыня, прэм’ер-міністар Люксэмбургу Жан-Клёд Юнкер.

Чакаецца, што канчаткова прыняцьце Эстоніі ў эўразону будзе ўхвалена на саміце Эўрапейскага Зьвязу ў Брусэлі 17 чэрвеня.

Эстонія стане 17-й краінаю эўразоны і трэцяй (пасьля Славеніі і Славаччыны) былой сацыялістычнай краінаю, якая прыняла адзіную эўрапейскую валюту.
XS
SM
MD
LG