Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





ДОЖДЖ...


...раніцай, сонца надвячоркам. Тэмпэратура: 16 — 23 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Праваабарончы цэнтар "Вясна" праводзіць у сваім офісе прэс-канфэрэнцыю па правах чалавека ў Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2010. Пачатак а 12.00.

У офісе партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Анатоля Астапенкі "Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе", прысьвечанай пытаньням беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму. Пачатак а 18.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін сустракаецца ў Стамбуле з прэм’ер-міністрам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам.

У Жэнэве распачынаецца чарговы раўнд грузінска-расейскіх перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту 2008 г.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1946 у Капэнгагене была створаная Міжнародная арганізацыя журналістаў.

У 1958 у Беластоку было створанае беларускае літаратурнае аб’яднаньне "Белавежа".

У 1991 памёр беларускі пісьменьнік і перакладчык Уладзімір Шахавец (нар. 1918).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень акіянаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Аўтуховіча арыштоўвалі 40 чалавек".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Павольным крокам: заўтра, заўтра, заўтра,
Пляцецца дзень за днём, аж да апошніх
Складоў у кнізе нашага жыцьця.
А нашы «ўчора» асьвятлялі шлях
Вар’ятам к сьмерці. Дык згасай, агарак!
Жыцьцё – блукаючая здань, фігляр,
Што пакрыўляецца крыху на сцэне
І зьнікне назаўсёды; гэта казка,
Расказаная дурнем: многа трэску,
Ды сэнсу мала".


Уільям Шэксьпір, "Макбэт", (маналёг Макбэта, дзея V, сцэна V; пераклад Уладзіміра Шахаўца)


"Даўно нежывы бацька полем ідзе.
Ён арэ.
Ён і плуг.
Ён і скіба ральлі, і зерне,
І водсьвет далёкага раю.
Вочы, якімі ён глядзіць на сьвет,
Тыя самыя вочы, што яго сузіраюць.
Аўсу бацька ўзяў у радно
Ды сее па той бок, дзе вечнасьць даўно".


Ян Чыквін (старшыня літаратурнага аб’яднаньня "Белавежа").
XS
SM
MD
LG