Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы новая хваля паводкі


Усё вышэйшы ровень вады ў рэках Польшчы нясе небясьпеку дамам тысяч жыхароў гэтай краіны.

Раёны паблізу гораду Сандомеж на паўднёвым усходзе Польшчы зазналі паўторнае затапленьне – праз два тыдні пасьля мінулай паводкі. Вада падымаецца ў Вісьле, пагражаючы некаторым раёнам польскай сталіцы. Варшаўскія ўлады ўхвалілі рашэньне зачыніць шэраг школаў і дзіцячых садкоў.

Кажучы пра травеньскія паводкі, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск назваў іх найсур’ёзьнейшым бедзтвам у гісторыі краіны.
XS
SM
MD
LG