Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: загінулі 10 салдатаў НАТО


У Аўганістане за апошнія суткі ў выніку сэрыі выбухаў і нападаў загінулі 10 салдатаў сілаў НАТО.

На ўсходзе Аўганістану пяць амэрыканскіх вайскоўцаў сталі ахвярамі выбуху бомбы, закладзенай на ўзбочыне дарогі. Яшчэ два амэрыканцы і тры вайскоўцы зь іншых краін загінулі пры абстрэлах у розных правінцыях на поўдні краіны.

Сёньняшнія страты – найбольшыя за апошнія месяцы страты войскаў НАТО на працягу аднаго дня.

У горадзе Кандагар амэрыканскі цывільны спэцыяліст быў забіты ў выніку нападу сьмяротніка. Загінулі таксама два аўганцы.
XS
SM
MD
LG