Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыканскай затоцы за суткі сабралі 11 тысяч барэляў нафты


Канцэрн “British Petroleum” заявіў, што ў месцы аварыйнага выцяканьня нафты ў Мэксыканскай затоцы за апошнія 24 гадзіны сабрана 11 тысяч барэляў сыравіны.

Канцэрн цьвердзіць, што найбліжэйшым часам зможа павялічыць гэты паказчык да 20 тысяч барэляў за дзень. Высокі амэрыканскі чыноўнік, які адказвае за ліквідацыю наступстваў надзвычайных сытуацыяў, – адмірал берагавой аховы Тэд Ален паведаміў, што ліквідацыя забруджаньня сушы зойме ня менш за два месяцы, а на аднаўленьне экасыстэмы ў Мэксыканскай затоцы спатрэбяцца гады.

XS
SM
MD
LG