Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэскай вобласці загінуў беларус, яшчэ сямёра — параненыя


У дарожна-транспартным здарэньні ў Адэскай вобласьці загінуў пасажыр, яшчэ сямёра чалавек параненыя.


Як паведамляе прэсавая служба дэпартамэнту ДАІ МУС Украіны, аварыя адбылася 7 чэрвеня ў 1:20 на 395-м кілямэтры аўтадарогі Кіеў — Адэса. Мікрааўтобус «Мерседэс-212», за рулём якога быў грамадзянін Беларусі, рухаўся ў напрамку Адэсы зь перавышэньнем хуткасьці і ўрэзаўся ў «КамАЗ-320» з бартавым прычэпам.

У выніку ДТЗ пасажыр мікрааўтобуса памёр на месцы, а вадзіцель і яшчэ шэсьць пасажыраў — грамадзянаў Беларусі — атрымалі цялесныя пашкоджаньні і шпіталізаваныя, паведамляе БелаПАН.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG