Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле cтартаваў саміт бясьпекі


У Стамбуле сёньня пачалася Нарада ў пытаньнях узаемадзеяньня і мераў даверу ў Азіі. На форуме абмяркоўваюцца пытаньні ядзернага раззбраеньня, выкарыстаньне ядзернай энэргіі ў мірных мэтах, захады для умацаваньня бясьпекі ў Азіі.

У канфэрэнцыі бяруць удзел прэзыдэнты Азэрбайджану, Казахстану, Аўганістану, Ірану, Сырыі, прэм’ер Расеі, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі. Ізраіль прадстаўлены на больш нізкім роўні – паслом у Турэччыне Габі Леві. Такое рашэньне было прынятае ў сувязі з абвостранымі дачыненьнямі між Ізраілем і Турэччынаю – пасьля інцыдэнту ля берагоў Газы 31 траўня.

Кіраўнік турэцкага МЗС Ахмэт Давутаглу заявіў на адкрыцьці нарады:

"Калі Ізраіль пагодзіцца на стварэньне міжнароднай камісіі для расьсьледаваньня і выразіць гатовасьць адказаць на ўсе яе пытаньні, нашыя дачыненьні зь ім будуць разьвівацца пазытыўна. Але калі Ізраіль будзе па-ранейшаму ўнікаць гэтага, аб нармалізацыі турэцка-ізраільскіх стасункаў ня можа быць і гаворкі".
XS
SM
MD
LG