Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прымесьці Бішкеку перакрылі дарогу на Казахстан


У прымесьці сталіцы Кіргізстану Бішкеку каля двухсот чалавек перакрылі трасу на Казахстан. Удзельнікі пратэсту патрабуюць, каб улады заняліся вырашэньнем надзённых праблем – такіх, як права ўласнасьці на зямельныя надзелы, прапіска, а таксама забесьпячэньне людзей сьвятлом і вадою.

Дэманстранты заявілі, што калі іх патрабаваньні ня будуць выкананыя на працягу некалькіх дзён, яны пачнуць праводзіць мітынгі ля будынку парлямэнту ў Бішкеку.
XS
SM
MD
LG