Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактара “Витебского курьера” аштрафавалі на 700 тысяч


Алега Баршчэўскага, у чыёй машыне 7-га красавіка міліцыянты знайшлі некалькі асобнікаў гэтай недзяржаўнай газэты ды іншых выданьняў, суд Першамайскага раёну пакараў за нібыта незаконны распаўсюд друкаваных СМІ.


Позву на судовы працэс рэдактар газэты «Витебский курьер» Алег Баршчэўскі так і не атрымаў: паперу дасталі з паштовай скрыні, калі яго самога не было ў горадзе.

Праваабаронца Павал Левінаў паведаміў гэта ў Першамайскі суд. Бо першапачаткова працэс над Алегам Баршчэўскім быў прызначаны на 1 чэрвеня, але ў той дзень на працы не было судзьдзі. Паводле праваабаронцы, заканадаўства дазваляе перанесьці працэс — калі падсуднаму пра яго не паведамілі належным чынам, у прыватнасьці, не ўручылі позву пад росьпіс.

Але суд усё адно адбыўся — у адсутнасьць Алега Баршчэўскага. Так вырашыў судзьдзя Віктар Калбун, які, дарэчы, сёньня ж судзіў і апазыцыйнага актывіста Сяргея Каваленку.

Штраф памерам 20 базавых велічынь спадар Калбун наклаў на рэдактара «Витебского курьера» за нібыта незаконны распаўсюд гэтай газэты, зарэгістраванай як расейскае пэрыядычнае выданьне. А таксама за іншыя выданьні, знойдзеныя ў аўтамабілі — бо перавозка, паводле беларускага заканадаўства, таксама ўжо лічыцца распаўсюдам.

7 красавіка ў аўтамабілі Алега Баршчэўскага, спыненым на аўтазапраўцы, супрацоўнікі міліцыі знайшлі 31 асобнік газэты «Витебский курьер», прычым рознага часу выданьня. А таксама некалькі нумароў незарэгістраванай газэты «Наш дом» і брашур, выдадзеных грамадзкай кампаніяй «Наш дом», якой кіруе Вольга Карач, жонка спадара Баршчэўскага.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG