Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За травень золатавалютныя рэзэрвы скараціліся на 4,2%


Золатавалютныя рэзэрвы (ЗВР) Беларусі, падлічаныя паводле стандартаў МВФ, на 1 чэрвеня склалі 5792,4 мільёна даляраў. За травень гэты паказьнік скараціўся на 4,2%, за красавік — на 0,7%.

ЗВР Беларусі зьніжаюцца другі месяц запар пасьля таго, як у сакавіку прыйшла апошняя частка крэдыту stand-by на 700 мільёнаў даляраў. Дзякуючы ёй залаты запас вырас у сакавіку на 8,9%.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на статыстычную справаздачу Нацыянальнага банку Беларусі.

За 2009 год ЗВР Беларусі, падлічаныя паводле стандартаў МВФ, дзякуючы крэдытам фонду вырасьлі на 84,5% (5652,5 мільёна даляраў) пасьля скарачэньня на 26,8% за 2008 год.

Нацбанк Беларусі прагназуе павелічэньне залатога запасу паводле стандартаў МВФ за 2010 год на 0,5—1,8 мільярда даляраў.

МВФ чакае росту ЗВР Беларусі да 7,2 мільярдаў даляраў да канца 2010 году.
XS
SM
MD
LG