Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турцыя заклікае Ізраіль пагадзіцца на міжнароднае расьсьледаваньне


Міністар замежных справаў Турцыі Ахмэт Давутаглу заявіў, што нармалізацыя стасункаў з Ізраілем "ня будзе абмяркоўвацца“, калі Ізраіль не пагодзіцца на міжнароднае расьсьледаваньне інцыдэнту з “флятыліяй свабоды”.

Флятылія 31 траўня спрабавала прарваць марскую блякаду Ізраілем Паласы Газы. У выніку сутыкненьняў з ізраільскімі вайскоўцамі былі забітыя 9 прапалестынскіх актывістаў.

Кіраўнік турэцкага МЗС заявіў, што калі ізраільскія ўлады адмаўляюцца ад расьсьледаваньня, прапанаванага генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, значыць, “яны нешта хаваюць”.

Турцыя зьяўляецца адзінай мусульманскай краінай-саюзьнікам Ізраілю, аднак двухбаковыя стасункі рэзка абвастрыліся пасьля інцыдэнту з “флятыліяй свабоды”.
XS
SM
MD
LG