Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія ВМС забілі 5 палестынскіх ваеўнікоў


Ізраільскія вайскова-марскія сілы нанесьлі ўдар па палестынскім судне ля берагу цэнтральнай часткі паласы Газы. Ізраільскае камандаваньне паведаміла, што вайскоўцы выявілі “групу тэрарыстаў, адзетых у вадалазныя касьцюмы і гатовых да нападу”. Па палестынцах быў адкрыты агонь. Пяць чалавек загінулі.

“Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” – узброенае крыло арганізацыі ФАТХ, кіраванай палестынскім лідэрам Махмудам Абасам, заявіла, што забітыя былі чальцамі марской паліцыі “Фатх” і праводзілі трэнінг.

XS
SM
MD
LG