Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Братоў Каваленкаў зноў судзяць


Віталь Каваленка, Сяргей Каваленка

Віталь Каваленка, Сяргей Каваленка

У Першамайскім райсудзе Віцебску працягнецца разбор адміністрацыйнай справы сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі і яго малодшага брата Віталя. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. Браты лічаць гэтую справу палітычнай.

На першым судовым пасяджэньні, якое адбылося 24 траўня, Сяргей і Віталь Каваленкі распавялі, што ўвечары 8-га траўня ў краме "Веста" іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Братоў завезьлі ў Першамайскі РАУС і склалі на іх пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы, хаця гэты факт ні Сяргей, ні Віталь Каваленка не пацьвердзілі. Абодва лічаць, што іх затрымалі прэвэнтыўна — каб падчас сьвяткаваньняў Дня Перамогі ў горадзе не зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі.

Сяргей Каваленка, які не аднойчы ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, і ягоны малодшы брат правялі больш за суткі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Адпусьцілі іх 10 траўня.

Судзьдзя Віктар Калбун не сьпяшаецца выносіць рашэньне па справе: першае судовае пасяджэньне адбылося больш як праз два тыдні пасьля затрыманьня братоў Каваленкаў, а потым яго перанесьлі яшчэ на 12 дзён — на 15.30 7 чэрвеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG