Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачалася рабочая паездка ў Канаду і ЗША прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. За акіян накіраваліся тры прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі: Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзьмітрыеў, а таксама лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў.

Перад вылетам у Канаду Яраслаў Раманчук расказаў "Свабодзе":

"У Канаду мы ляцім на запрашэньне камітэту міжнародных спраў парлямэнту. У праграме візыту — сустрэчы з дэпутатамі, урадоўцамі, бізнэсоўцамі, заплянаваныя нашы выступы на тэлебачаньні. Ня выключана, што нас прыме кіраўнік ураду Канады.

Адтуль мы пералятаем у Вашынгтон, дзе пройдуць таксама цікавыя сустрэчы, пераважна ў Дзярждэпартамэнце".

Адразу па вяртаньні на радзіму Раманчук і Лябедзька будуць прэзэнтаваць перадвыбарчую праграму АГП у Бабруйску і Магілёве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG