Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца конкурс фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і прамоцыі "Adnak!".


Асноўная ідэя правядзеньня фэстывалю – садзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкляме, пошуку новых форм камунікацыі; выявіць важныя, цікавыя і эфэктыўныя тэндэнцыі ў грамадзкіх камунікацыях.

У межах фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і прамоцыі "Adnak!" таксама пройдзе конкурс для маладых рэклямістаў, партнэрам якога выступіла кампанія Velcom.

На першым этапе конкурсу ўдзельнікам неабходна прапанаваць крэатыўную ідэю і рэалізацыю агульнанацыянальнай кампаніі, якая зьверне ўвагу шырокіх колаў насельніцтва Беларусі на пытаньні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, становішча сучаснай культуры ў краіне, папулярызаваць веды па гісторыі Беларусі, павялічваць зацікаўленасьць да выкарыстаньня беларускай мовы.

Дасылаць свае працы можна да 23 чэрвеня.

Урачыстае ўзнагароджаньне пераможцаў адбудзецца на пачатку ліпеня

Ідэя фэстывалю належыць агульнанацыянальнай культурнай кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Падрабязнасьці - пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG