Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі стартуе канфэрэнцыя па касэтных бомбах


У Чылі сёньня стартуе міжнародная канфэрэнцыя па абмеркаваньні шляхоў выкананьня ўмоваў падпісанага ў 2008 годзе пагадненьня аб скарачэньні арсэналаў касэтных бомбаў. Касэтныя бомбы лічацца асабліва сьмертаноснымі для мірнага насельніцтва як пад час канфліктаў, так і пасьля іх.

1 жніўня пагадненьне мае атрымаць статус міжнароднага закону. На сёньняшні дзень імі валодаюць болей за 80 краінаў.

Шэраг буйных вытворцаў касэтных бомбаў, у тым ліку ЗША, Расея, Кітай, Індыя, Пакістан і Бразылія - гэтае пагадненьне не падпісалі.
XS
SM
MD
LG