Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Блізкаўсходні квартэт" абмяркуе інцыдэнт вакол "Флятыліі свабоды"


"Квартэт" па мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе - які складаецца з Расеі, ЗША, Эўразьвязу і ААН - мае правесьці сёньня паседжаньне прысьвечанае перахопу ізраільскім спэцназам "Флятыліі свабоды", якая везла гуманітарны груз у блякаваную Тэль Авівам Газу. Пад час захопу аднаго з караблёў флятыліі загінула 9 прапалестынцкіх актывістаў.

Квартэт мае абмеркаваць свае дзеяньні ў сувязі з адмовай Ізраіля ад міжнароднага расьсьледаваньня інцыдэнту.

Тым часам міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнэр прапанаваў паслугі Эўразьвязу для перадачы гуманітарнай дапамогі ў Газу і праверкі гэтых грузаў на прадмет наяўнасьці там схаванай зброі.
XS
SM
MD
LG