Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан чакае ад Ірану "выхадкі"


Дзяржсакратарка Злучаных Штатаў Гілары Клінтан сказала, што яна ня зьдзівіцца, калі Іран пойдзе на якую-небудзь "выхадку", каб адцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці ад сваёй ядзернай праграмы. Яна палумачыла, што чым больш Рада бясьпекі ААН набліжаецца да галасаваньня аб увядзеньні новага раўнду санкцыяў супраць Тэгерану – тым больш расьце імавернасьць правакацыі.

Белы дом сьцьвярджае, што рэгулярныя парушэньне іранскім кіраўніцтвам сваіх міжнародных абавязацельстваў, што да ядзерных распрацовак, яскрава сьведчыць пра тое, што сапраўдная мэта Тэгерану - стварэньне ядзернай зброі. Тэгеран гэтыя закіды адкідае.

Раней сёньня Іран прапанаваў свой флёт у якасьці ваеннага суправаджэньня для тых караблёў, што спрабуюць прарваць ізраільскую блякаду Паласы Газы.
XS
SM
MD
LG