Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвяргае інфармацыю аб марадэрстве АМОНаўцаў


Міністэрства ўнутраных спраў Расеі абвяргае інфармацыю шэрагу СМІ аб затрыманьні трох байцоў АМОНу ўправы ўнутраных спраў Смаленскай вобласьці - па падазрэньні ў марадэрстве на месцы катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта. У заяве прэсавай службы расейскага міністэрства гэтыя абвінавачаньні названыя "цынічнымі".

Прэсавы сакратар ураду Польшчы Павел Грась раней паведаміў, што пасьля звароту польскіх спэцслужбаў у Расеі былі затрыманыя трое АМОНаўцаў, якіх падазравалі ў выкарыстаньні крэдытнай карткі польскага чыноўніка, што загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

У выніку крушэньня польскага прэзыдэнцкага самалёта 10 красавіка загінулі ўсе 96 чалавек, што знаходзіліся на борце. Сярод іх - дзясяткі найвышэйшых урадоўцаў краіны.
XS
SM
MD
LG