Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Расейскі салдат ніколі болей ня ўступіць у Аўганістан"


Расея крытыкуе міжнародную ваенную кааліцыю ў Аўганістане за недастатковыя, на яе думку, высілкі ў змаганьні з вырошчваньнем опіюму ў краіне. Прамаўляючы ў Сінгапуры, на Азіяцкім саміце па бясьпецы, міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў зьвярнуў увагу на тое, што продаж апіятаў зьяўляецца асноўнай крыніцай даходаў для Талібаў.

Паводле некаторых ацэнак 90% гераіну ва ўсім сьвеце пастаўляецца з Аўганістану. Масква прапануе прызнаць гандаль аўганскімі наркотыкамі і іх вытворчасьць – "міжнароднай пагрозай міру і бясьпецы."

Іваноў таксама заклікаў міжнародную супольнасьць больш актыўна інвэставаць у сацыяльную ды эканамічную інфраструктуру Аўганістану. Ён заявіў, што Расея гатовая падаваць любую дапамогу місіі ў Аўганістане, акрамя ваеннай.

"Мы ўжо шмат чым дапамагаем міжнароднай ваеннай апэрацыі ў Аўганістане. Мы дапамагаем з пастаўкамі, транспартам, выведкай - што заўгодна. Акрамя адной рэчы. Расейскі салдат больш ніколі ня ўступіць у Аўганістан," - заявіў Іваноў.
XS
SM
MD
LG