Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштавалі марадэраў польскага прэзыдэнцкага самалёту


Расейскія ўлады арыштавалі трох АМОНаўцаў, што незаконна здымалі грошы з крэдытнай карты польскага ўрадоўца, які загінуў пры крушэньні польскага прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам. Арыштаваныя скарысталіся картай тры разы і агулам зьнялі з банкаматаў у Смаленску каля дзьвюх тысяч даляраў.

Паведамляецца, што крэдытныя карты былі выкрадзеныя і зь іншых целаў знойдзеных на месцы катастрофы, але выкарыстаная, пакуль, была толькі адна.
XS
SM
MD
LG