Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьнежні маюць зьявіцца новыя правы кіроўцы


Сёлета ў сьнежні ў Беларусі плянуюць увесьці правы кіроўцы новага ўзору. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на начальніка Ўпраўленьня Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі МУС Юрыя Літвіна. Падрабязнасьці гэтай працэдуры не паведмляюцца.


Акрамя таго, ДАІ па-ранейшаму зьбіраецца ўвесьці новую катэгорыю "АМ" для кіроўцаў мапэдаў, скутэраў і падобных транспартных сродкаў. Для атрыманьня такіх правоў будзе неабавязкова здаваць экзамэнуны ў ДАІ. "Мы гэта будзем рабіць на добраахвотнай аснове ", -- цытуе БелТА кіраўніка ДАІ. Да таго ж, калі чалавек мае правы катэгорыі "А" ці "В", дык зможа атрымаць "АМ" паводле заяўнага прынцыпу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG