Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль дэпартуе людзей з захопленага карабля



Усе 19 пасажыраў і чальцоў экіпажу захопленага Ізраілем карабля Rachel Corrie падпісалі дакумэнты аб дэпартацыі і цягам 6 чэрвеня пакінуць Ізраіль, заявіў прэсавы сакратар ізраільскага міністэрства ўнутраных справаў.

Карабель з гуманітарнай дапамогай 5 чэрвеня накіроўваўся ў Сэктар Газы, насуперак ізраільскай блякадзе, і яго захапілі ізраільскія спэцпадразьдзяленьні – другі такі выпадак за апошнія дні.

У адрозьненьне ад папярэдняга захопу, гэтым разам абышлося без ахвяраў.
XS
SM
MD
LG