Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы: абвяшчэньне пандэміі сьвінога грыпу магло быць вынікам подкупу


Камісія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па ахове здароўя апублікавала даклад аб эпідэміі грыпу H1N1.

У выснове справаздачы сказана, што "Па віне Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, урадаў краінаў кантынэнту і установаў Эўразьвязу - мела месца размарноўваньне дзяржаўных сродкаў, а насельніцтву прывіваліся неабгрунтаваныя страхі."

Летась Сусьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла глябальную пандэмію. На закупы вакцынаў былі выдаткаваныя вялікія бюджэтныя сродкі.

У дакладзе выказваецца падазрэньне ў подкупе экспэртаў Арганізацыі вырабцамі вакцыны. Дакумэнт будзе абмеркаваны на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі напрыканцы чэрвеня.
XS
SM
MD
LG