Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Славаччыне "наймацнейшая паводка за тысячу гадоў"


Аб гэтым заявіў прэм'ер міністар гэтай краіны Робэрт Фіцо.

Выступаючы ў суботу на нарадзе ў Браціславе, прэм'ер зазначыў, што краіне "яшчэ пашэнціла", што ахвярамі стыхіі дагэтуль сталі толькі трое чалавек. Тысячы людзей эвакуаваныя. Будаваць загараджальныя бар'еры дапамагаюць вайскоўцы.

Моцная паводка працягваецца і ў цэнтральных ды паўднёва-ўсходніх раёнах Польшчы.

У абедзьвюх краінах адбываецца "другая хваля" бедзтва. Першыя паводкі, выкліканыя моцнымі дажджамі, пачаліся там у траўні.
XS
SM
MD
LG