Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль перахапіў чарговае судна з гуманітарным грузам


Тым часам Тэль Авів паведаміў пра затрыманьне новага карабля, што плыў з грузам гуманітарнай дапамогі ў Газу. Ірляндзкае судна з дваццацю чалавекамі каманды было арыштавана без супраціўленьня. Карабель цяпер накіроўваецца пад канвоем у паўднёваізраільскі порт Ашдод.

Камэнтуючы апэрацыю, Прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што яна прадэманстравала розьніцу "паміж актывістамі міру, зь якімі мы не пагаджаемся, але паважаем іх права на іншадумства, і караблём нянавісьці, арганізаваным турэцкімі экстрэмістамі."
XS
SM
MD
LG