Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў і Мэркель за новую структуру ў пытаньнях бясьпекі


Кіраўнікі Нямеччыны і Расеі прапанавалі стварыць структуру ў пытаньнях рэгіянальнай бясьпекі, якая ўсталюе правілы для сумеснага разьвязаньня Расеяй і Эўразьвязам крызісных міжнародных сытуацыяў. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў паведамілі журналістам, што першым пытаньнем для новай структуры можа стаць прыднястроўскі канфлікт. Мядзьведзеў знаходзіцца з афіцыйным візытам у Нямеччыны, дзе абмяркоўвае міжнародныя праблемы – ад адносінаў Расеі з Эўразьвязам да санкцыяў супраць Ірану
XS
SM
MD
LG