Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгіянальны саміт у Стамбуле


Прэзыдэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад возьме ўдзел у рэгіянальным азіяцкім саміце ў Стамбуле, які абмяркуе пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і даверу. Міністэрства замежных спраў Турцыі заявіў, што ў сустрэчы на вышэйшым узроўні, якая пачнецца ў аўторак, 8 чэрвеня, возьмуць удзел таксама прэзыдэнт Азербайджану Ільхам Аліеў, прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай, палесьцінскі лідэр Махмуд Абас і прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін. Як чакаецца, галоўнымі пытаньнямі саміту стануць ядзернае раззбраеньне, мірнае выкарыстаньне ядзернай энэргіі, а таксама шляхі ўмацаваньня даверу ў Азіі
XS
SM
MD
LG