Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынятыя папраўкі ў выбарчы кодэкс не гарантуюць чэсных выбараў


Дырэктар БДІПЧ Янэз Ленарчыч

Дырэктар БДІПЧ Янэз Ленарчыч

Папраўкі да выбарчага кодэксу выклікаюць супярэчлівую рэакцыю ў БДІПЧ АБСЭ і Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы, гаворыцца ў супольнай заяве гэтых устаноў.

Адзначаецца, што хоць прынятыя сёлета папраўкі зьнялі шэраг недахопаў у выбарчым заканадаўстве Беларусі, але не змаглі зьняць заклапочанасьці што да структуры беларускай заканадаўчай базы — яна ня можа быць асновай для правядзеньня дэмакратычных выбараў.

Дырэктар БДІПЧ Янэз Ленарчыч: «Папраўкі нясуць шэраг значных паляпшэньняў, якія адпавядаюць тым рэкамэндацыям, якія даваліся ў папярэдніх аглядах выбараў і ў часе адкрытых і канструктыўных кансультацый зь беларускімі ўладамі». Аднак некаторыя моманты вымагаюць дапрацоўкі або ўвогуле не былі ўлічаныя: «Да прыкладу, патэнцыйны пазытыўны эфэкт ад шэрагу паправак можа быць скасаваны хібамі працэдуры падліку галасоў, якая засталася ранейшай».
Патэнцыйны пазытыўны эфэкт ад шэрагу паправак можа быць скасаваны хібамі працэдуры падліку галасоў, якая засталася ранейшай.


Сакратар Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы Томас Маркерт: «Якасьць будучых выбараў у Беларусі будзе залежаць ня толькі ад стану заканадаўчай базы, але й ад практычнага яе прымяненьня».

У заяве падаюцца й новыя палажэньні, якія б маглі палепшыць выбарчы працэс:

  • спрашчэньне рэгістрацыі кандыдатаў і вядзеньня агітацыі,
  • дадатковыя гарантыі для вынікаў датэрміновага галасаваньня,
  • магчымасьць аспрэчваць рашэньні ЦВК ў Вярхоўным судзе.

Выказваецца занепакоенасьць што да працэдуры вылучэньня членаў выбарчых камісій, у прыватнасьці адсутнасьцю крытэраў іх адбору, а таксама адсутнасьцю гарантый у чэснасьці і празрыстасьці працэдуры падліку галасоў. Асобна адзначаецца, што зробленыя папраўкі так і не далі права назіральнікам сачыць за ходам галасаваньня, падлікам галасоў і складаньнем пратаколаў.

БДІПЧ АБСЭ і Вэнэцыянская камісія гатовыя й надалей спрыяць беларускім уладам у рэформе выбарчага працэсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG