Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША пагражаюць КНДР далейшымі наступствамі


Міністар абароны ЗША Робэрт Гэйтс заявіў, што Паўночную Карэю чакаюць далейшыя наступствы за інцыдэнт з паўднёвакарэйскім караблём. Гэйтс выступаў у Сінгапуры на штогадовым форуме міністраў абароны краінаў Азіяцкага рэгіёну. Напярэдадні Паўднёвая Карэя афіцыйна зьвярнулася ў Раду Бясьпекі ААН з скаргай на КНДР. Сэўл абвінавачвае Пхэньнян у патапленьні паўднёвакарэйскага карабля, у выніку чаго загінула 46 чалавек.
XS
SM
MD
LG