Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірлянскае судна плыве ў сэктар Газы


Ізраільскія караблі атачылі ірлянскае судна з гуманітарным грузамі, якое плыве ў раён сэктару Газы. Паводле прапалестінскіх актывістаў, сухагруз знаходзіцца ў пяцідзесяці пяці кілямэтрах ад Газы, і за ім ідуць некалькі ізраільскіх судоў. Як паведамляецца, актывісты адхілілі заклік Ізраілю і ЗША даставіць судна ў ізраільскі порт, дзе яго могуць праверыць ізраільскія ўлады. Яны заяўляюць, што мэта іх місіі -- прарыў блякады сэктару Газы.
XS
SM
MD
LG