Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярха ў Віцебску не дазволілі фатаграфаваць


Патрыярх маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл у пятніцу прылятаў у Віцебск. Пасьля кароткай сустрэчы з віцебскімі ўладамі ў аэрапорце Патрыярх Кірыл скіраваўся ў Смаленскую вобласьць – але ўжо аўтатранспартам.


Варыянт, каб ляцець адразу да Смаленску і прызямляцца на тым самым аэрадроме, каля якога нядаўна адбылася трагедыя з самалётам польскай урадавай дэлегацыі, было вырашана не выкарыстоўваць. І таму прадстаўнікі ўладаў Смаленшчыны сустракалі патрыярха Кірыла ўжо ў Віцебску.

На сустрэчу запрасілі і журналістаў, але ня ўсіх. Міліцэйская ахова не дазволіла сфатаграфаваць прылёт патрыярха Кірыла рэдактару незалежнага сайта “Народныя Навіны Віцебска” Сяргею Серабро, які зьбіраўся рабіць фотарэпартаж пра гэтую падзею для агенцтва БелаПАН. Журналіста спачатку трымалі ў міліцэйскай машыне, а потым адправілі ў Віцебск службовым аўтобусам – разам з работнікамі аэрапорту.

Паводле афіцыйных крыніцаў, патрыярх маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл абяцаў на больш працяглы час прыехаць у Віцебск увосень гэтага году – каб асьвяціць адноўлены Сьвята-Усьпенскі сабор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG