Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў абмяркоўвае з Мэркель Іран і Аўганістан


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыбыў з афіцыйным візытам у Нямеччыну. Цягам двухдзённага візыту расейскі лідэр мае абмеркаваць шэраг пытаньняў з нямецкай канцлеркай Ангелай Мэркель.

На парадку дня сустрэчы пытаньні глябальнай эканомікі, іранская ядзерная праграма, сытуацыя ў Аўганістане і расейская прапанова аб пакце па эўрапейскай бясьпецы.

Мядзьведзеў мае таксама ўзьняць пытаньне аб скасаваньні візавага рэжыму для расейскіх грамадзян, што ўязджаюць у Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG