Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага актывіста вінавацяць у “засьмечваньні гораду”


Аляксандар Кузьняцоў з сваёй выбарчай улёткай

Аляксандар Кузьняцоў з сваёй выбарчай улёткай

Старшыня мясцовай філіі Моладзі БНФ Аляксандр Кузьняцоў атрымаў позву на адміністрацыйную камісію ў Першамайскі райвыканкам.


Ён нагадаў, што інцыдэнт, які стаў прычынай выкліку, адбыўся яшчэ 21 красавіка. Спадар Кузьняцоў, які балятаваўся ў віцебскі абласны савет, ішоў увечары па вуліцы Гарбачэўскага — ён хацеў праверыць, ці не сарвалі ягоныя агітацыйныя ўлёткі. Аднак неўзабаве да яго пад’ехала міліцэйская машына, зь якой выйшаў начальнік абласной управы міліцыі грамадзкай бясьпекі Ігар Скарыновіч з такой самай улёткай у руках. Ён заявіў, што актывіст расклейвае агітацыйныя матэрыялы на слупах, чым парушае правілы санітарнага ўтрыманьня гораду.

Міліцыянты склалі на Аляксандра Кузьняцова пратакол ды сказалі, што ён будзе аштрафаваны. 8 чэрвеня адміністрацыйная камісія вызначыць памер штрафу.

На думку Аляксандра Кузьняцова, міліцыянты проста шукалі падставу, каб паздымаць ягоныя агітацыйныя плякаты, хаця ўсе яны былі разьмешчаны ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Бо на плякаце быў ня толькі партрэт кандыдата, але і выява гарадзкой навагодняй ёлкі зь бел-чырвона-белым сьцягам, узьнятым 7 студзеня віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG