Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СОНЦА...

  • ...з-за хмары. Тэмпэратура: 9 — 20 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • А 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску адбудзецца адкрыцьцё выставы твораў жывапісу Мацьвея Басава "Жывапіс разнастайнасьці".


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Дзяржсакратар абароны ЗША Робэрт Гейтс у Азэрбайджане.
  • Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў у Турцыі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1880 нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч. У 1906 ён стварыў у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку "Загляне сонца і наша ваконца". У 1942 быў прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Менска. У 1943 зьяўляўся старшынём Беларускай рады даверу пры генэральным камісары Беларусі В. Кубэ, адначасова быў намесьнікам старшыні Беларускага навуковага таварыства, а з 30.6.1943 ўзначальваў Беларускую народную самапомач. Загінуў у выніку тэрарыстычнага замаху 6 сьнежня 1943.
  • У 1929 узьнікла дзяржава Ватыкан.
  • У 1952 нарадзіўся турэцкі пісьменьнік Архан Памук, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2006.
  • У 1980 памёр амэрыканскі пісьменьнік Генры Мілер (нар. 1891).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Дзень заснаваньня Аўстраліі.


МІНУС 365:

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

  • "Пашыраючы поле ведаў, мы толькі пабольшваем далягляд няведаньня".
  • "Жыцьцю трэба надаць сэнс, таму што ўсім відавочна, што яно ня мае сэнсу".
  • "Калі людзі перастануць верыць, што аднойчы яны стануць багамі, яны бясспрэчна стануць чарвякамі".

— Генры Мілер
XS
SM
MD
LG