Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэўл паскардзіўся на Пхэньян у ААН


Амбасадар Паўднёвай Карэі падаў сёньня ў ААН афіцыйную скаргу на Паўночную Карэю, у сувязі з нападам на свой ваенны карабель.

Карвэт затануў у сакавіку. Загінулі ўсе 46 чальцоў каманды. Міжнароднае расьсьледаваньне прыйшло да высновы, што судна затанула ў выніку тарпэднай атакі з боку КНДР. Пхэньян адкідае гэтыя закіды і пагражае Сэўлу вайной у выпадку, калі супраць Паўночнай Карэі будуць уведзеныя дадатковыя міжнародныя санкцыі.

У тэксьце пададзенай сёньня скрагі Паўднёвая Карэя заклікае ААН прарэагаваць "у адпаведнасьці з усёй сур'ёзнасьцю сытуацыі."
XS
SM
MD
LG