Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу ўшанавалі ахвяраў Цяньяньміну


У Ганконгу сёньня дзясяткі тысяч чалавек прынялі ўдзел у мэмарыяльнай акцыі з нагоды 21 гадавіны здушэньня студэнцкіх выступленьняў на Цяньяньмінскай плошчы ў Пэкіне.

Ганконг, які ўваходзіць у склад Кітаю, але мае адмысловы статус - адзінае месца ў краіне, дзе дазволена публічна згадваць ахвяраў масавага расстрэлу 89 года.

Пры разгоне мітынгу студэнтаў, якія патрабавалі дэмакратычных рэформаў, загінулі, паводле праваабаронцаў, сотні людзей. У Кітаі накладзеная нефармальная забарона на абмеркаваньне тых падзеяў.

Напярэдадні чарговай гадавіны трагедыі лідэр Тайваню Ма Інцзю заклікаў Пэкін не замоўчваць болей цяньяньмінскіх падзеяў і спыніць перасьлед дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG