Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікам 100 першых дзён прэзыдэнцтва Віктара Януковіча прысьвяціў свой блог наш калега з Украінскай рэдакцыі Радыё Свабода Васіль Зілгалаў.

У дзень сваёй інаўгурацыі Віктар Януковіч абяцаў "Стабільнасьць і рэформы». Сёньня ж, праз сто дзён, мы бачым толькі падабенства стабільнасьці, дый тое – дзякуючы ўжо двойчы згвалтаванай Канстытуцыі. Абяцаныя ж рэформы аддаленыя самім Януковічам ўжо на год. Звярніце ўвагу, ніводная сур'ёзная сіла ў сьвеце, акрамя зробленай мімаходзь заявы Эўрапейскай народнай партыі, не асудзіла відавочных парушэньняў Канстытуцыі прэзыдэнтам Украіны. На Захадзе моляцца на Крэмль і радуюцца «пацяпленьню» адносінаў паміж Мядзьведзевым і Януковічам.

За рэкордна кароткі час Януковіч, як гвалтаўнік Канстытуцыі, засяродзіў у сваіх руках звышмагутны ўладны патэнцыял - у яго ў адміністрацыі сканцэнтравана ўся ўлада ў дзяржаве, ён кантралюе як парлямэнт, так і ўрад і Канстытуцыйны суд, Найвышэйшую раду юстыцыі і ўсе суды ў Украіне. Ад такой улады, якая будзе ўзмацняцца, вельмі цяжка адмовіцца ў далейшым. На гарызонце таксама зьмены ў Канстытуцыі Украіны, пад руку цяперашняй уладзе. Новы прэзыдэнт ужо адмераў сабе як мінімум 10 гадоў, г.зн. мінімум два тэрміны. Якраз харкаўскія пагадненьні з Масквой і прадугледжваюць панаваньне Януковіча на доўгія гады. Крэмль будзе страхаваць гэтага прэзыдэнта Ўкраіны ад любых непрыемнасьцяў. Заканамерна, што Віктар Януковіч імкнецца да расейскай мадэлі кіраваньня - аўтарытарызму, які ўжо сёньня палохае частку ўкраінскай кіруючай эліты, нават у шэрагах самога прэзыдэнта.

Віктар Януковіч здраджвае жаданьню большай часткі грамадзян Украіны, якія хочуць жыць у аб'яднанай Эўропе. Перамовы з ЭЗ фактычна замарожаныя. Таму і пакет галоўных патрабаваньняў Брусэлю адносна больш цеснага супрацоўніцтва з Украінай, які перадаў Януковічу эўракамісар Фюле, трымаецца ў сакрэце. У кастрычніку, калі ва Ўкраіне якраз мясцовыя выбары, Брусэль проста яшчэ раз перанясе перамовы па асацыяцыі, бязьвізавага рэжыму і свабоднай эканамічнай зоны з Украінай на нявызначаны тэрмін. Пра што ўжо сёньня заяўляюць у Брусэлі.

Перамовы з МВФ фактычна спыненыя і, як выглядае, Украіна губляе шанцы атрымаць 20 мільярдаў даляраў крэдыту. Дый у Кіеве, як адчуваецца, ужо і ня вельмі хочуць гэтага крэдыту. А дэфіцыт бюджэту будзе ўжо ў гэтым годзе ці ня большым, як у мінулым... Абяцаных Віктарам Януковічам рэформаў ўжо ня будзе. Новы прэзыдэнт канцэнтруе ўладу. Ідэйная апазыцыя ўлады ў Кіеве расколатая, распылілі і аслаблена. Адсутнічае агульнанацыянальная асоба і магутны маральны аўтарытэт, а гэта толькі ўмацоўвае намеры Януковіча як аўтарытарнага лідэра на працяглую пэрспэктыву. Народ Украіны дэзарыентаваны і расколаты, значная частка людзей зь нізкім узроўнем даходаў проста не разумее, што ж адбываецца ў дзяржаве.

Выглядае, што Ўкраіна губляе эўрапейскія арыенціры, усё больш збліжаецца з аўтарытарнай Расіяй і пераймае, дзякуючы дзеяньням Януковіча і ягонай каманды, расейскія рысы аўтарытарнага кіраваньня ... Маятнік ўлады Януковіча замест раўнамернага ваганьня ў рытме дэмакратычнага, эўрапейскага разьвіцьця, проста заграз у Крамлі. Гэта пагражае тым, што дзяржаўны гадзіньнікавы мэханізм пад назвай «Украіна» проста спыніцца і ўжо ў найбліжэйшым часе.

Камэнтары на сайце radiosvoboda.org
від: Аль Місто: Киев
03.06.2010 15:08

"від: Автор
03.06.2010 13:38
Пане Аль,
Воно може й добре було б щоб космополіти очолили
реформи, але ж в Україні цього не буде. Бо одні тягнуть
до «продажного», «загниваючого» Заходу. До речі, в Європу хоче
більшість громадян України. А інші - до «старошОго брата». Як не крути,"

Все это лирика - вЭвропу, в Россию, космополиты, свидомиты и т.д.
Никто не мешает Украине, даже продав ГТС и авиапром, становится Европой, т.е. наращивать разумный порядок. Если же в реально правящей элите нет достаточного разума, то независимо от того, куда хочет народ, править будут из за бугра, хоть при формальной незалежности. Вообще то,понять, что такое Эвропа, можно по обслуживанию в наших гипермаркетах, принадлежащих иностранному капиталу. Не испытывая давления от покупателей и государства, мгновенно начинают торговать дерьмом.
від: Аль Місто: Киев
03.06.2010 07:20

" від: Автор
02.06.2010 18:17 Пане Аль,
але ж зупиника механізму цього годинника передбачає кілька операцій на кшталт
чи то перезавантаження, чи утилізації, після яких пересічний люд може залишитися не лише «без штанів».

Часовщики, як ви кажете, залишаться зі своєю «машинкою». А от люди? "

Ничего с народом не случится, как шабашил на Востоке и Западе, так в худшем случае и продолжится.
Перезагрузка давно назрела, но, как отмечено, нет всенародного "авторитета", нет политсил, не кормящихся от олигархии, так что только оккупация может пойти на пользу.
Как показала практика, когда за гос. строительство берутся национальные идеологи, то получается полная лажа, в следующий раз стройку нужно доверить только выпускникам КИСИ, они, в отличие от профессиональных стрекулистов, люди ответственные.
від: Автор
03.06.2010 13:38

Пане Аль,
Воно може й добре було б щоб космополіти очолили
реформи, але ж в Україні цього не буде. Бо одні тягнуть
до «продажного», «загниваючого» Заходу. До речі, в Європу хоче
більшість громадян України. А інші - до «старошОго брата». Як не крути,
але й з КІБІ вийшли також деякі, як ви кажете,з нинішніх «часовщиків».
від: Аль Місто: Киев
02.06.2010 18:06

" державний годинниковий механізм під назвою «Україна» просто зупиниться і вже у найближчий час."

На а кому нужен часовой механизм, не связанный со стрелками? Получилась машинка только для кормления часовщиков.
Накроется - беднее не станем точно.
від: Автор
02.06.2010 18:17

Пане Аль,
але ж зупиника механізму цього годинника передбачає кілька операцій на кшталт
чи то перезавантаження, чи утилізації, після яких пересічний люд може залишитися не лише «без штанів».

Часовщики, як ви кажете, залишаться зі своєю «машинкою». А от люди?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG