Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку загавораць па-беларуску


Цэнтар беларускай мовы і культуры адкрыўся сёньня ў Бакінскім славянскім ўнівэрсытэце. Удзел у цырымоніі ўзяў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, паведамляе агенцтва БелТА.


Таксама дасягнутая дамоўленасьць аб адкрыцьці азэрбайджанскага цэнтру ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка. Бакінскі славянскі ўнівэрсытэт падтрымлівае шчыльныя сувязі з БДПУ, а ад наступнага навучальнага году яны маюць абмяняцца выкладчыкамі беларускай і азэрбайджанскай моваў.

Аляксандру Лукашэнку было нададзенае званьне Ганаровага доктара Бакінскага славянскага ўнівэрсітэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG