Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенныя самалёты Boeing пяройдуць на чыстае паліва


Вытворца самалётаў Boeing заявіў сёньня, што вялікія інвэстыцыі, укладзеныя ў тэхналёгіі, дазволяць перавесьці яго зьнішчальнікі і іншыя ваенныя самалёты на чыстае паліва.

Прэзыдэнт кампаніі і выканаўчы дырэктар Дэніс Мюленбург паведаміў, што ўжо пасьпяхова адбыўся палёт самалёта F/A-18 Super Hornet з выкарыстаньнем зьмешанага палова на палову біяпаліва. Гэта, на ягоную думку, служыць добрай прыкметай для будучага выкарыстаньня чыстай энэргіі ў абароннай прамысловасьці. Выступаючы ў Сінгапуры на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі, Мюленбург падкрэсьліў, што праведзеныя ў красавіку выпрабаваньні былі першым звышгукавым палётам з выкарыстаньнем зьмешанага палова на палову біяпаліва.
XS
SM
MD
LG