Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Ірану папярэдзіў апазыцыю


Прэзыдэнт Ірану папярэдзіў сёньня апазыцыю пра жорсткія захады супраць яе, калі яна ажыцьцявіць заплянаваныя на наступны тыдзень пратэсты. Акцыі маюць адбыцца ў зьвязку з гадавінай леташніх спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў 12 чэрвеня.

Папярэджаньні прагучалі ў прамове Ахмадзінежада, прысьвечанай 21-й гадавіне з дня сьмерці вялікага аяталы Рухала Хамэйні – заснавальніка Ісламскай рэспублікі Іран. Выступаў Ахмадзінежад у маўзалеі Хамэйні ў Тэгеране. Прэзыдэнт таксама абвінаваціў сваіх апанэнтаў у збочваньні са шляху Хамэйні і мысьленьні, як у "найгоршых ворагаў Ірану". Ахмадзінежад падкрэсьліў, што тыя, хто "запляміць" вобраз Ірану, "будуць выдаленыя з палітычнай сцэны".

Апазыцыя падала заяўку на правядзеньне акцыі пратэсту 12 чэрвеня, але мала хто верыць, што яе задаволяць.
XS
SM
MD
LG