Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці ведаеце вы пра акцыю "Стоп-бэнзін?" Як да яе ставіцеся? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадар: "Чуў, канечне. У гэтыя дні нават наагул не запраўляўся, цяжка было і не працаваў, але сёньня ўжо заправіўся. Як сказаў Задорнаў: у нас ёсьць радзіма і краіна, дык вось — яны жывуць у краіне, а мы змагаемся за сваю радзіму…"

Спадар: "Трэба было раней зрабіць падобную акцыю, бо занадта хуткімі тэмпамі пачаў даражэць бэнзін, а гэта ня вельмі падабаецца. І наагул, калі шмат езьдзіш, то вельмі-вельмі адчувальным становіцца кошт на бэнзін".

Ягоны сябра: "Ведаеце, калі празь месяц пачынае даражэць паліва, то гэта занадта, асабліва калі пры гэтым заробкі застаюцца тыя самыя".

Хлопец: "Стоп-бэнзін!? Не, ня чулі, мы з Ваўкавыску і тут у Горадні на сэсіі, нестае нам інфармацыі. Але што датычыць гэтых падаражэньняў на бэнзін, то, зразумела, падтрымліваем акцыю, паколькі кошты на бэнзін велізарныя".



Ягоны сябра: "Не такія ў нас прыбыткі, каб зараз купляць гэты бэнзін, бо заробкі нікудышныя і не растуць…"

Спадар: "Не, нічога ня чуў".

Ягоны сябра: "Таксама ня чуў, хоць і радыё ў машыне ўвесь час уключанае".

Карэспандэнт: "А як вы ставіцеся да такой акцыі?"

Спадар:
"Правільная акцыя, бо так ня можа быць, што сёньня прывезьлі танную нафту з Вэнэсуэлы, а назаўтра адразу бэнзін падаражэў".

Ягоны сябра: "Казалі, што на 10% за год падаражэе, а ён толькі з пачатку году ўжо тройчы даражэў. Ну і куды гэта варта?"

Спадар: "Пра акцыю ня чуў, але якасьць бэнзіну бывае вельмі дрэннай. І, вядома, я супраць такога падаражэньня, бо заробкі нашыя стаяць, не падвышаюцца".

Спадар: "А дзе тады запраўляцца? Мне ўсё гэта бяз розьніцы. І наагул, акцыю не падтрымліваю, бо ў Беларусі няма сваёй нафты. А так — што, мы бедна жывём? Во паглядзіце на стаянку, колькі тут машынаў".

Спадарыня:
"Не, нічога ня чула пра акцыю… а, гэта біяпаліва? "Стоп-бэнзін!" — можа, гэта пешкі хадзіць трэба, ці толькі на ровары? Дык гэта выдатна, няхай толькі дарожкі для ровараў пабудуюць, будзем езьдзіць".
XS
SM
MD
LG