Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына скароціць сувязі з Ізраілем


Турэцкія кіраўнікі заяўляюць, што Анкара "ўсур'ёз" зьбіраецца скараціць кантакты з Ізраілем у зьвязку з інцыдэнтам, што адбыўся ў панядзелак. Тады ізраільскі спэцназ штурмаваў некалькі караблёў з гуманітарным грузам для паласы Газы. Загінулі восем грамадзянаў Турэччыны і адзін грамадзянін ЗША турэцкага паходжаньня.

Намесьнік прэм'ер-міністра Турэччыны Булент Арынк заявіў парлямэнтарам, што "новае супрацоўніцтва не пачнецца, а цяперашнія сувязі будуць скарочаныя".
XS
SM
MD
LG