Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абраны старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Віктар Гумінскі.


За яго кандыдатуру прагаласавалі 92 дэпутаты, супраць 10.

Былы віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Валерый Іваноў у траўні быў прызначаны намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкама.

Віктар Гумінскі нарадзіўся 3 жніўні 1955 года ў вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча ў Новасібірску, афіцэр-палітработнік з вышэйшай адукацыяй; Ваенна-палітычную акадэмію ім. К. Готвальда (ЧССР) па вышэйшай ваенна-палітычнай спэцыяльнасьці; Акадэмію кіравання пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, менеджэр-эканаміст. Палкоўнік. Свабодна валодае чэскай мовай.

Праходзіў вайсковую службу – ад намесьніка камандзіра роты да намесьніка камандзіра па выхаваўчай працы 65-га армейскага корпуса Рэспублікі Беларусь.

Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў членам Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG